Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 20 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і ў першую палову дня на большай частцы тэрыторыі туман, у начныя гадзіны ў асобных раёнах слабы галалёд. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +1–7°С, месцамі 0 — -1°С,

днём +9–15°С, на паўднёвым захадзе да +18°С.

У Мінску заўтра без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай часам туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +3–5°С,

днём +12–14°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. 21 кастрычніка пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёвы 4–9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу +1–8°С, месцамі 0 — -2°С, днём +11–18°С.

22 кастрычніка ноччу па поўначы, днём месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-заходні, днём з пераходам на паўночны 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +2–9°С, днём ад +8°С па поўначы да +16°С па поўдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0