Галоўным наступствам яго могуць стаць датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, якія, паводле спадара Уса, адбудуцца ўжо ў 2014 годзе.

Дзмітрый Ус лічыць, што напрыканцы 2013 года Беларусь трапіць у скрыжаваньне цэлага шэрагу акалічнасьцяў:

«Расія ўступіла ва Сусветную гандлёвую арганізацыю. У наступным годзе Беларусь мусіць вярнуць чатыры мільярды даляраў за раней узятыя крэдыты. Расія спыняе, можна так сказаць, кантрабандны вываз нафтапрадуктаў з Беларусі ў краіны ЕС. У нас вельмі вялікі адток працоўнай сілы ў Расійскую Федэрацыю. Інвестыцый няма. А пасля гісторыі з „Камунаркай“ і „Спартаком“ іх тым больш не будзе. Аграрны сектар і лёгкая прамысловасць зруйнуюцца з-за неканкурэнтаздольнасці. Таму канец 2013 года стане для беларускага рэжыму эканамічным крахам».

Спадар Ус кажа, што, улічваючы гэтыя акалічнасці, ён і ягоныя прыхільнікі завяршаюць падрыхтоўку канцэпцыі развіцця Беларусі:

«Ужо створаная Канцэпцыя развіцця Беларусі. Зараз яна дапрацоўваецца. І бліжэйшым часам мы яе агучым. Вы пра гэта пачуеце. Яна практычна гатовая. Зараз ідзе толькі ўдакладненне некаторых пытанняў. Палітолагі гэтым займаюцца».

Былы кандыдат у прэзідэнты кажа, што ягоныя прагнозы пра крызіс узятыя не са столі:

«Ва Ўсцюгу хутка адкрываецца нафтаперапрацоўчы завод, які дазволіць расійцам непасрэдна перапрацоўваць нафту і прадаваць прадукты з яе ў ЕС. Атрымліваецца, што заводы ў Наваполацку і Мазыры становяцца фактычна непатрэбнымі расійцам.

Вельмі шмат новых пытанняў узнікае ў сувязі з далучэньнем Расіі да СГА. Мы зараз гэтым займаемся.

І бачым, што ў сельскай гаспадарцы, асабліва па мясе птушак і свініне, Беларусь становіцца неканкурэнтаздольнай. З таго ж Кітая прывязуць кураня, якое ў чатыры разы таннейшае за наша.

Беларусь не гатовая да рынку. У нас прывыклі да манаполіі і жорсткай цэнтралізацыі. Але зараз гэтага не будзе».

Беларуская апазіцыя цяпер толькі пачынае перамовы пра падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў, якія паводле Канстытуцыі павінны адбыцца ў 2015 годзе. Яна спазняецца, заяўляе Дзмітрый Ус:

«Апазіцыя, якая рыхтуецца да выбараў у 2015 годзе, на іх проста не трапіць. Бо выбары прэзідэнта адбудуцца ў 2014 годзе, а можа, нават і ў 2013-м».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?