Займацца экспартам разбавіцеляў і растваральнікаў Беларусь спыніла 6 кастрычніка, паведаміў сёння ў Маскве намеснік міністра энергетыкі РФ Павел Фёдараў.
«Па факце з 6 кастрычніка экспарт растваральнікаў з Беларусі не адбываецца, мяжа закрытая», — цытуе намесніка міністра Агенцтва нафтавай інфармацыі.
Паводле слоў Фёдарава, Беларусь парушае ўзятыя на сябе абавязацельствы і не пастаўляе на расійскі рынак маторнае паліва, выпрацаванае з расійскай нафты.«Баланс зваротнай пастаўкі ў Расію не выконваецца — гэта факт», — сказаў чыноўнік.
Словы Фёдарава абвяргаюць заяву прэм’
Нагадаем, у 2012 годзе Беларусь бяспошлінна атрымлівае нафту і нафтапрадукты з Расіі.Пры гэтым яна пералічвае ў расійскі бюджэт 100% экспартных пошлін на нафтапрадукты з расійскай сыравіны, якія пастаўляюцца за межы Мытнага саюза.
Разбавіцелі, растваральнікі і змазачныя матэрыялы не ўнесены ў пералік нафтапрадуктаў, пры экспарце якіх выплачваецца вывазная пошліна, тады як на бензін яна складае 90% ад экспартнай пошліны на нафту. Расійскі бок мяркуе, што Мінск, павялічыўшы закупкі расійскіх нафтапрадуктаў, экспартаваў на еўрапейскія рынкі бензін пад выглядам растваральнікаў.