У Бярозаўскім раёне
Як паведаміў намеснік начальніка Бярозаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Сяргей Пашкевіч, гэта адбылося раніцай 19 верасня ў кабінеце старшыні сельскага савета.
Мужчына сталага веку прынёс з сабой слоікз-пад кавы, часткова напоўнены бензінам. Ён выплюхнуў яго на старшыню мясцовага савета і паспрабаваў падпаліць яго запалкамі.
Старшыня паспеў выхапіць з рук вяскоўца запалкі і выклікаў міліцыю.
У часе праверкі было высветлена, што
ў верасні78-гадовы мужчына звярнуўся ў сельсавет з просьбай прадаставіць яму надомнае абслугоўванне сацыяльных службаў.
Старшыня і сакратар сельсавета правялі абследаванне
У сувязі з тым, што пажылы мужчына атрымлівае пенсію і жыве з працуючым сынам, а таксама на падставе заключэнняўрачэбна-кансультацыйнай камiсii, якая ўстанавіла, што мужчына можа сябе самастойна абслугоўваць, было прынята рашэнне адмовіць у яго просьбе.
Атрымаўшы афіцыйны дакумент аб гэтым, пенсіянер прыйшоў у сельсавет з бензінам.
18 кастрычніка Бярозаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да яго распачата справа па ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі).