«Будынкаў, якія ёсьць гістарычнымі помнікамі, у нашым горадзе небагата — усяго з паўдзясятка, — кажа рэчыцкі актывіст АГП Леанід Невар. — І вось адзін зь іх зьбіраюцца зносіць».

Гаворка ідзе пра дом №47 па вуліцы Леніна. Гэты будынак быў пастаўлены яшчэ пры канцы ХІХ стагодзьдзя, да 1917 году там месьцілася жаночая гімназія. «Раней будынак ахоўваўся дзяржавай як гістарычны помнік, — распавядае Л. Невар. — Але старшыня райвыканкаму Аляксандар Баранаў дамогся таго, каб ён быў пазбаўлены гэтага статусу.

Падстава — нібыта пабудова знаходзіцца ў аварыйным стане. Аднак гэты супрацьзаконна: згодна з Законам пра ахову гістарычных помнікаў, знесены могуць быць толькі тыя зь іх, якія пацярпелі ад стыхійнага бедства. Акрамя таго, сам будынак у нармальным стане. Трэба толькі ўмацаваць падмурак. Дык да гэтага трэба прыкласьці рукі, я ня зносіць яго»!

Паводле АГП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0