Фота spring96.org.

Фота spring96.org.

Фота svaboda.org.

Фота svaboda.org.

На пад’ездах жылых дамоў у Віцебску з’явіліся абвесткі пра тое, што камунальнікі Кастрычніцкага раёну за пратэрміноўку платы за кватэру і выгоды адключаць даўжнікам гарачую ваду і святло, паведамляе сайт spring96.org.

А прозвішчы тых, хто запазычыўся, перададуць для публікацыі ў СМІ, вывесяць на крамах і на пад’ездах, каб прысароміць перад суседзямі.

Пагрозы ў абвестках складаюць пяць пунктаў. Частку з іх камунальнікі ўжо ўвасаблялі ў жыццё: тут жа на пад’ездах вывешвалі спісы даўжнікоў, нумары іхных кватэр, а таксама сумы, не заплочаныя па рахунках.

Зазначым, што падобную практыку — вывешванне інфармацыі пра даўжнікоў з пазначэннем прозвішчаў, адрасоў і памераў запазычаннасці — некалькі год прымяняюць у Белаазёрску Бярозаўскага раёна.

Леанід Гаравы, актывіст з райцэнтра Гарадок, лічыць гэткую практыку камунальнікаў прыніжальнай для чалавечай годнасці — хай сабе той чалавек і даўжнік «са стажам».

Спадар Гаравы нагадаў, што ў Гарадку ўжо не першы год спісы тых, хто запазычыўся з плацяжамі, вывешваюць на так званай «Дошцы ганьбы»:

Ні ў водным еўрапейскім горадзе камунальныя службы не ідуць на парушэнне права грамадзян на недатыкальнасць прыватнай інфармацыі. Толькі суд можа прыняць рашэнне наконт адкрытасці прыватнай інфармацыі аб даўгах. Але ніякі суд у цывілізаванай краіне не будзе даваць дазволу на дасудовае ганьбаванне грамадзян. Але юрысты Гарадоцкага прадпрыемства кацельных, разам з яго кіраўніцтвам не абцяжарваюць сябе пытаннямі законнасці сваіх дзеянняў і суадносінамі іх з павагай да правоў спажыўцоў. Па выніках апошняга месяца лета на Дошку ганьбы занесены прозвішчы 132 спажыўцоў, якія маюць запазычанасць за ацяпленне і паслугі ЖКГ. Дарэчы і ўздзеянне гэтай дошкі — мінімальнае.

Ад з’яўлення Дошкі ганьбы ці іншых спробаў «прысарамаціць» даўжнікоў грошаў у іх не дадасца. Дык і плаціць людзі будуць па магчымасці».

Паводле закону, неплацельшчыкаў могуць перасяліць у іншае жытло — меншай плошчы або з меншым аб’емам выгодаў. Але такога жытла ў Віцебску бракуе. Таму камунальнікі імкнуцца спагнаць з людзей грошы, прыніжаючы іхныя гонар і годнасць.

Радыё «Свабода» паведамляе, што падобныя абвесткі з’явіліся ў Магілёве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?