«Белтэлекам» пашырыў знешні Інтэрнэт-шлюз Беларусі да 250 Гбіт/с
Павелічэнне шлюзу ў параўнанні з пачаткам 2012 года склала 20%.
РУП «Белтэлекам» пашырыў прапускную здольнасць Інтэрнэт-шлюза Беларусі да знешніх інфармацыйных рэсурсаў сеткі Інтэрнэт да 250 Гбіт/c, паведамляецца на сайце кампаніі. У параўнанні з пачаткам 2012 года ён павялічыўся на 20%.
У верасні 2012 года Міжнародны саюз электрасувязі сумесна з ЮНЭСКА апублікаваў выніковую справаздачу «Агляд 2012: Лічбавыя тэхналогіі», сфармаваны па выніках 2011 года. Згодна з высновамі экспертаў, у Беларусі паслугамі сусветнага павуціння рэгулярна карыстаецца 39,6% насельніцтва.