Жыхарка алжырскай правiнцыi Бумердэс нарадзiла семярых дзяцей — хлопчыка i шэсць дзяўчынак, паведамляюць iнфармацыйныя агенцтвы. На жаль, хлопчык нарадзiўся мёртвым. Астатнiя шасцёра блiзнятак, якiя знаходзяцца пакуль пад наглядам урачоў, адчуваюць сябе добра. Вага нованароджаных складае ад 700 г да 1,4 кг. Для iх 27‑гадовай мацi гэта была першая цяжарнасць. Апошнiя тры месяцы перад родамi яна была вымушана правесцi ў бальнiцы. Вядома таксама, што раней алжырка на працягу паўгода праходзiла курс лячэння ад бясплоднасцi.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?