У Варшаве, на 90-м годзе жыцця, памёр польскі перакладчык Ежы Літвінюк. Ён перакладаў з фінскай, эстонскай, латышскай, расійскай, украінскай і беларускай моваў.

Самым значным перакладчыцкім дасягненнем Літвінюка лічыцца пераклад фінскага эпасу «Калевала».

З беларускай мовы Літвінюк пераклаў, сярод іншага, аповесці Васіля Быкава «Круглянскі мост», «Дажыць да світання», «Трэцяя ракета», «Абеліск» (з двума іншымі перакладчыкамі). Быў адным з перакладчыкаў дакументальнай кнігі «Я з вогненнай вёскі». Пераклаў вершы Максіма Танка, Рыгора Барадуліна і іншых для паэтычных анталогій «Nie chyliłem czoła przed mocą» і «Suplement poetycki ze współczesnej liryki białoruskiej».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?