У палаце прадстаўнікоў завяршылася вылучэнне кандыдатаў на пасады старшыняў профільных камісій. Галасаванне па кіраўніках усіх 14 камісій будзе праходзіць на безальтэрнатыўнай аснове.
Вылучэнне прэтэндэнтаў праходзіла па аднолькавай схеме: адзін з дэпутатаў прапаноўваў кандыдатуру, затым выступалі сам прэтэндэнт і некалькі дэпутатаў у яго падтрымку.
Ніводны з дэпутатаў самастойна сваю кандыдатуру на пасаду старшыні камісіі не вылучаў.
На пасаду старшыні камісіі па заканадаўстве вылучана Людміла Міхалькова (да абрання — старшыня Гомельскага абласнога суда); дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраванні — Аляксандр Зазуля (дэпутат чацвёртага склікання); нацыянальнай бяспецы — Аляксандр Мяжуеў (начальнік Галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных сіл); эканамічнай палітыцы — Уладзімір Краўцоў (першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама); бюджэце і фінансах — Людміла Дабрыніна (старшыня Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў); аграрных пытаннях — Віктар Шчацько (намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама); пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы — Сяргей Канопліч (узначальваў гэтую ж камісію ў ПП НС мінулага склікання); правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі — Андрэй Навумовіч (старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў); адукацыі, культуры і навуцы — Генадзь Пальчык (дырэктар