Імпарцёры аўтамабіляў павінны плаціць за кожны аўтамабіль што ўвозіцца ў Літву, хаця б 500 літаў (145 еўра) -- падатак на забруджванне навакольнага асяроддзя, інакш краіна ператворыцца ў сметнік старых аўто, сцвярджае старшыня Асацыяцыі кампаній, што ўтылізуюць непрыдатныя для эксплуатацыі транспартныя сродкі Герардас Пенікас.

Пенікас мяркуе, што ўвядзенне падатку -- гэта адзіны выхад з катастрафічнай сітуацыі, паколькі цяпер усяго некалькі адсоткаў аўтамабіляў, што ўвозяцца ў Літву, прыведзены ў парадак і не аказваюць шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?