Намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч звярнуўся да старшыні палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі, міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча і генеральнага пракурора Аляксандра Канюка з заканадаўчай ініцыятывай, накіраванай на прафілактыку правапарушэнняў, звязаных з кіраваннем транспартным сродкам пад уздзеяннем алкагольных напояў і псіхатропных прэпаратаў.

Як паведамляе прэс-служба партыі, Гайдукевіч прапануе наносіць кіроўцу на руку цяжка змывальнай фарбай спецыяльны знак у выпадку кіравання ім транспартным сродкам у нецвярозым стане паўторна, пасля першага прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.
Акрамя таго, лічыць ён, такому вадзіцелю неабходна ставіць спецыяльны штамп у пашпарце, а таксама канфіскоўваць яго транспартны сродак.

На думку Гайдукевіча, знак на руцэ — хоць і радыкальная мера, але ўжо само нанясенне павінна спыняць вадзіцеля садзіцца за руль у нецвярозым стане».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?