Дзяржаўны доўг краін зоны еўра ў другім квартале імкліва вырас і дасягнуў 90% ВУП валютнага блоку, гаворыцца ў апублікаваных у сераду звестках статыстычнага ўпраўлення Еўрасаюза (Eurostat).

Як паведамляе Reuters, найбольшая запазычанасць сярод краін еўразоны ў Грэцыі, доўг якой у другім квартале склаў €300,807 млрд, або 150,3% свайго ВУП. Такім чынам, дзярждоўг Грэцыі ў параўнанні з першым кварталам гэтага года вырас з 136,9% ВУП, або €280,423 млрд. Прычынай росту запазычанасці сталі новыя пазыкі пасля рэструктурызацыі прыватных даўгоў.

Паводле Eurostat, крэдыты Грэцыі ад краін еўразоны склалі 1,6% ВУП еўразоны ў другім квартале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0