Дэпутаты палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 24 кастрычніка зацвердзілі персанальны склад профільных камісій. У самых шматлікіх камісіях будзе працаваць па дзесяць чалавек, у самых малалікіх — па пяць.

Так, у камісіі па аграрных пытаннях, па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, па адукацыі, культуры і навуцы, па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы ўвайшло па дзесяць чалавек.

У той жа час у камісіях па заканадаўстве, па эканамічнай палітыцы, па бюджэце і фінансах, па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве будзе працаваць толькі па пяць чалавек.

Камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, па міжнародных справах сфарміраваныя ў складзе дзевяці чалавек кожная, па працы і сацыяльных пытаннях — васьмі чалавек, па дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраванні, па нацыянальнай бяспецы, па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі — сямі чалавек.

На сённяшнім пасяджэнні палаты прадстаўнікоў таксама будуць абраныя намеснікі старшыняў профільных камісій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?