Фота Ann Ivanova.

Фота Ann Ivanova.

Фота Ann Ivanova.

Фота Ann Ivanova.

Фота Ann Ivanova.

Фота Ann Ivanova.

Фота Ann Ivanova.

Фота Ann Ivanova.

Фота Ann Ivanova.

Фота Ann Ivanova.

Яны не будуць збіраць поўных стадыёнаў, але заўжды будуць біцца да канца. З 2008 года ў Віцебску існуе каманда па міні-футболе сярод татальна сляпых спартсменаў.

З распранальні віцебскага палаца спорту «Камсамолец» шэрагам выходзяць сем чалавек у футбольнай форме. Іх рукі ляжаць на плячах адзін аднаго, на вочы нацягнутыя «маскі для сну».
Хлопцы хутка прабягаюць па гранітнай падлозе калідора і падымаюцца па лесвіцы ў спартзалу. Бабуля-вахцёрка праводзіць позіркам незвычайную кампанію і з гонарам у голасе кажа нам: «Гэта нашы сляпыя футбалісты».

Мы на трэніроўцы віцебскай каманды па міні-футболе сярод татальна сляпых спартсменаў. Усяго ў залітай скупым восеньскім сонцам зале дзевяць чалавек, пяцёра з іх гэтага сонца не бачаць. Настаўнік каманды Алег Кірылаў дзеліць футбалістаў на пары і пачынае трэніроўку. Паралельна ён тлумачыць нам правілы, паводле якіх невідушчыя гуляюць у міні-футбол.

Гульня доўжыцца два таймы па 25 хвілін. Памер поля — звычайны міні-футбольны, уздоўж пляцоўкі стаяць высокія мяккія борцікі. У кожнай камандзе пяць чалавек: чацвёра сляпых і відушчы брамнік.
Форма звычайная, акрамя адной дэталі — павязкі на вачах, якая абараняе шматпакутныя вочы гульцоў ад пальцаў супернікаў.

Першы нацыянальны чэмпіянат па футболе для сляпых правялі іспанцы ў 1986 годзе. Праз 18 гадоў у Афінах «сляпы футбол» дэбютаваў на Паралімпійскіх гульнях, а напрыканцы нулявых дакаціўся і да Беларусі.

Адна з фішачак — мяч-бразготка. У яго зашытыя капсулы з адмысловымі падшыпнікамі, таму ён цяжэйшы за звычайны. Калі мяч коціцца, то выдае выразны гук, на які і арыентуюцца спартоўцы.

Брамнікі дапамагаюць і падказваюць абаронцам, але не могуць пакідаць межаў штрафной пляцоўкі. Акрамя таго, у гульні бярэ ўдзел трэнер і «гід». Першы падказвае футбалістам у цэнтры поля, другі — стаіць за брамай і працуе наводчыкам для форвардаў. Яшчэ адна асаблівасць — футбалісты павінны пазначаць сваю прысутнасць на полі, гучна і выразна вымаўляючы слова «Вой» («іду» па-іспанску), каб футбол не ператварыўся ў хованкі.

Працяг гісторыі і болей здымкаў глядзіце ТУТ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?