Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, прадстаўніцтва Міжнароднай інжынернай акадэміі ў Беларусі і ААТ «Завод горнага воску» прадставілі тэхналогію электрафармавання нанавалокнаў біяпалімера хітазан з мэтай вытворчасці на яго аснове перавязачных матэрыялаў.

Хітазан, з якога складаецца незвычайны бінт, уяўляе сабой рэчыва натуральнага паходжання, якое актывізуе абменныя працэсы чалавечага цела.
У Беларусі могуць арганізаваць вытворчасць незвычайных бінтоў. Але, каб гэта адбылося, неабходна правесці медыцынскія выпрабаванні. Спачатку гаючыя ўласцівасці бінта плануюць апрабаваць на жывёлах.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?