Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі паведамілі прадстаўнікі сталічных аддзелаў ЗАГС.

Як расказала начальнік аддзела ЗАГС Маскоўскага раёна Наталля Філімонава, на гэты час пяць пар падалі заявы на рэгістрацыю шлюбу ў гэты дзень.

Разам з тым чакаецца, што асноўная колькасць заяў паступіць у бліжэйшы час, паколькі, згодна з заканадаўствам, пары могуць зрабіць гэта за тры дні да даты шлюбу.
У падтрымку гэтага меркавання спецыяліст прывяла ў якасці прыкладу аналагічную дату мінулага года — 11.11.2011. Тады ў гэтым загсе вальс Мендэльсона прагучаў 33 разы. «Вясельны ажыятаж звычайна прыпадае на лета — пачатак восені. Для лістапада ж такая колькасць рэгістрацый шлюбу ў адзін дзень — рэдкасць. Таму і ў чарговую прыгожую дату 12.12.2012 нягледзячы на тое, што гэта сярэдзіна тыдня, шлюбаў, думаю, будзе нямала», — адзначыла Наталля Філімонава.
Яна таксама расказала, што папярэдні запіс на дзень заключэння шлюбу можна зрабіць у Інтэрнэце, але, паколькі 12 снежня прыпадае на будны дзень, заяўку на гэту дату можна зрабіць выключна ў самім загсе.
У той жа час спецыяліст адзначыла, што 30 працэнтаў пар, якія папярэдне запісаліся праз Інтэрнэт на рэгістрацыю шлюбу, не прыходзяць падаваць заяву ў загс.

Пры гэтым Наталля Філімонава адзначыла, што залог сямейнага шчасця — не ў прыгожай даце рэгістрацыі шлюбу. У якасці доказу яна прывяла статыстыку рэгістрацый і скасавання шлюбаў у падобныя даты папярэдніх гадоў.

Так, 07.07.2007 у загсе Маскоўскага раёна 30 пар заключылі шлюб, з іх да гэтага часу 5 развяліся, тры разводы прыпалі на восем пар, якія сталі мужам і жонкай 09.09.2009.

Таксама спецыяліст адзначыла павелічэнне сярэдняга ўзросту маладых пар: дзяўчаты выходзяць замуж у 23–24 гады, хлопцы жэняцца ў 26–29 гадоў. Зменшылася колькасць рэгістрацыі заключэння шлюбаў непаўналетнімі. Як паведаміла начальнік аддзела ЗАГС Партызанскага раёна Алена Гаршкова, у бягучым годзе ў гэтым аддзеле ЗАГС шлюб зарэгістравала толькі адна пара, дзе нявеста была малодшая за 18 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?