Першая ракетка свету Вікторыя Азаранка з перамогі стартавала на выніковым турніры ў Стамбуле, у якім бяруць удзел восем наймацнейшым тэнісістак свету.

У стартавым для сябе матчы ў чырвонай групе яны зламала супраціў немкі Ангелікі Кербер — 6:7 (11:13), 7:6 (7:2), 6:4. Гульня доўжылася тры гадзіны і шэсць хвілінаў ды ўмясціла ў сябе два тай-брэйкі.

У чацвер Азаранка згуляе з Серэнай Уільямс,
якая ўжо перамагла ў двух матчах: кітаянку На Лі і Ангеліку Кербер.

Баланс асабістых сустрэчаў між Вікторыяй і Серэнай — 1:10 на карысць амерыканкі, апошні раз яны гулялі ў фінале US Open, які Серэна выйграла.

Год таму на турніры ў Стамбуле Азаранка дайшла да фіналу, дзе прайграла Петры Квітавай з Чэхіі. Сёння Квітава знялася са спаборніцтваў праз хваробу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0