Інтэрнэт-актывіст Максім Чарняўскі размясціў на сайце інтэрнэт-петыцый Change.org зварот «Спыніце будаўніцтва бардэля „Бульбашъ-Хол“ у Курапатах».
Ліст адрасаваны старшыні Мінаблвыканкама Барысу Батуру, міністру культуры Паўлу Латушку і Генпракурору Аляксандру Канюку.

«Вы можаце ўявіць, напрыклад, «Маскаль-хол» на Салаўках? Ці «Хахол-хол» у Бабіным Яры ва Украіне? Расейцы і ўкраінцы, хутчэй за ўсё, палічылі б такога кшталту назвы абразлівымі для сваіх народаў.

Дзіўна, але ў Мінску такімі маральна-этычнымі пытаннямі пераймацца не сталі. І вырашылі ўзвесці на тэрыторыі ўрочышча Курапаты, дзе ў гады сталінскіх рэпрэсій былі расстраляныя і пахаваныя дзясяткі тысяч людзей… забаўляльны цэнтр пад назвай «Бульбаш-хол».

Да забаўляльнай установы цяпер актыўна падводзяць падземныя камунікацыі — водаправод, каналізацыю, электрычныя і тэлефонныя кабелі… Не выключана, што пры гэтым могуць патрывожыць брацкія магілы.
Мы патрабуем спыніць будаўніцтва бардэля з абразлівым для беларускай нацыі назвай «Бульбаш-хол» на месцы ўрочышча Курапаты,
якое афіцыйна прызнанае гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Мы таксама патрабуем прыцягнуць да адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці замоўцу будаўніцтва СТАА «БелРэстІнвест», арганізацыю «Наша рэстаранная група», ААТ «Белнаватэкс груп» і адказных службовых асобаў, якія дапусцілі будаўніцтва гэтага аб’екта».

Падпісаць петыцыю можна тут.

Калі размяшчаўся гэты матэрыял, пад петыцыяй стаяла 485 падпісаў.

Ініцыятыва «Стоп Бульбашъ-хол з’явілася і ў Фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?