Беларусы паставілі рэкорд па зняцці рублёвых укладаў. Такая інфармацыя змяшчаецца ў выпушчаным Нацбанкам «Бюлетэні банкаўскай статыстыкі №9 (159)».
Характэрна, што на працягу чэрвеня - жніўня выдача сродкаў з банкаўскіх укладаў фізічных асоб паступова зніжалася, аднак
верасень пабіў гадавы рэкорд траўня і чэрвеня, калі ў кожны з гэтых месяцаў здымалася каля 2,9 трыльёна рублёў.
У той жа час быў пастаўлены гадавы антырэкорд па прытоку наяўных сродкаў на банкаўскія рахункі фізічных асоб. У верасні ён аказаўся самым нізкім з пачатку 2012 года і склаў 1,6 трыльёна рублёў.
Гэта прывяло да таго, што
чысты адток сродкаў з рублёвых укладаў фізічных асоб таксама апынуўся рэкордным і склаў 1,4 трыльёна рублёў.
Большая частка гэтых сродкаў, хутчэй за ўсё, перацякла ў валютныя дэпазіты фізічных асоб, якія ў верасні павялічыліся на $222,6 мільёна.
0
0
0
0
0
0