У Кобрынскім раёне днём 24 кастрычніка было знойдзена цела 80-гадовай мясцовай жыхаркі.

Як паведамілі ў Кобрынскім РАУС, мёртвую жанчыну знайшоў ляснік у густым хмызняку ў лесе за паўтара кіламетра ад вёскі Грушава, дзе жыла загінулая.
Бачных прыкметаў гвалтоўнай смерці не выяўлена.

Пенсіянерка пайшла ў лес раніцай 16 кастрычніка і дадому не вярнулася.

Пра зніклую вечарам у Кобрынскі раённы аддзел унутраных спраў заявіла сястра-аднавяскоўка. Адразу ж былі распачаты пошукі.
Штодзённа ў іх было задзейнічана больш як 30 чалавек, у тым ліку супрацоўнікі міліцыі, ваеннаслужачыя, леснікі і мясцовае насельніцтва.

Прычына смерці пенсіянеркі ўстанаўліваецца.

Паводле звестак УУС Брэсцкага аблвыканкама, на гэты час у рэгіёне ў вышуку знаходзіцца адзін чалавек, які не вярнуўся з лесу, — жыхарка вёскі Свяціца Ляхавіцкага раёна 1944 года нараджэння. Пенсіянерка пайшла ў лес за ягадамі 24 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?