Міністэрства спорту і турызму мае намер ініцыяваць вяртанне магчымасці для замежных грамадзян атрымліваць беларускую візу ў нацыянальным аэрапорце Мінск. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па турызме Мінспорту Вадзім Кармазін.

Нагадаем,

да 1 верасня 2012 года замежнікі маглі выбіраць, дзе адкрываць візу — у консульстве Беларусі ці ў нацыянальным аэрапорце Мінск.
Аднак, згодна з новымі візавымі правіламі, магчымасць атрымання віз у нацыянальным аэрапорце Мінск захоўваецца толькі для грамадзян тых дзяржаў, дзе адсутнічаюць дыпламатычныя і консульскія прадстаўніцтвы Беларусі. Грамадзяне краін, дзе ёсць беларускія консульскія службы, змогуць атрымаць візу ў аэрапорце, толькі калі яны прыбываюць у складзе афіцыйных дэлегацый па запрашэнні прадстаўнікоў дзяржструктур Беларусі ці ў сувязі з цяжкім захворваннем або смерцю блізкіх сваякоў.

Як заявіў Кармазін,

Мінспорту з самага пачатку было супраць гэтага новаўвядзення, аднак «пад націскам астатніх 17 дзяржаўных органаў было вымушана саступіць».
Галоўнай прычынай новаўвядзення, паводле яго слоў, быў аб’яўлены «клопат пра дзяржаўную бяспеку».

Дырэктар дэпартамента адзначыў, што магчымасць вяртання права для замежнікаў атрымліваць візу ў мінскім аэрапорце Мінспорту мае намер абмеркаваць з Камітэтам дзяржаўнага кантролю на сумеснай калегіі ў Брэсце 26 кастрычніка.

Як паведаміў Кармазін,

па статыстыцы Міністэрства замежных спраў, штогод у аэрапорце візы адкрывалі прыкладна 3,5 тыс. замежнікаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?