27 кастрычніка ў Вільні адбудзецца канцэрт гурту «Ляпіс Трубяцкой». Студэнты ЕГУ запрасілі на яго лідара грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», паэта Уладзіміра Някляева.
— Збіраецеся паехаць, Уладзімір Пракопавіч?
— Паехаў бы… Даўно не быў у Вільні, ды нідзе даўно не быў. Сімпатызую «Ляпісам». Не толькі таму, што Міхалок за мяне на прэзідэнцкіх выбарах галасаваў. За музыку. За энергію, якую, не шкадуючы сябе, аддаюць хлопцы на кожным канцэрце. Яны малайцы. Чаго не скажу пра «хлопцаў», якія абмежавалі мой, так бы мовіць, арэал існавання мінскай кальцавой дарогай. Мне з Мінска не дазваляюць выехаць, не тое што з Беларусі.
— Журналістку Ірыну Халіп, якая знаходзіцца прыблізна ў тых жа ўмовах, што і Вы, Лукашэнка нядаўна паабяцаў выпусціць на волю.
— Што ж не выпусціў?.. Чаму не вызваляе Статкевіча, Дашкевіча, Аўтуховіча, Бяляцкага, іншых палітвязняў? Ці нехта яму сказаў: «Вызваліш — сам сядзеш?»
Я чалавек не помслівы, зусім няма гэтага ў характары, але ёсць рэчы, якія дараваць нельга. Сярод іх — свядомае глумленне над кінутымі ў турму ні ў чым не вінаватымі людзьмі, наўмыснае прыніжэнне чалавечай годнасці. Гэта не даруецца ні тым, хто аддае загады садзіць і прыніжаць, ні тым, хто іх выконвае. Усім давядзецца адказваць. Кожнаму за сваё.
— А Вы падавалі
— Я паэм столькі не напісаў, колькі гэтых апеляцый. А ведаеце, чаму пішу? Адказы надта цікавыя. Напрыклад, пішу, што ў дзень прэзідэнцкіх выбараў на мяне напалі бандыты. Пракуратура горада Мінска, а ўслед за ёй і Генеральная пракуратура адказваюць, што паколькі «не добыто достаточных доказательств того, что физическая сила в отношении Вас применялась сотрудниками правоохранительных органов, то оснований для возбуждения уголовного дела не имеется». Выходзіць, што білі — факт, але калі не «добыто достаточных доказательств», што біла міліцыя, дык і не факт, што білі. Гэта хіба не паэма?
— Ходзяць чуткі, што паэма, напісаная Вамі ў турме, можа стаць
— На жаль, старых
Ды не варта пра тое.
«На папсу няма надзеі!» — сказаў некалі мне Уладзімір Мулявін. Было гэта пасля канцэрта на «Славянскім базары», калі на сцэну, каб дагадзіць «генеральнаму прадзюсару» беларускай папсы, выкацілі і паставілі побач з раялем трактары з малацілкамі.
Рок — свабодная музыка для свабодных. Папса — для тых, для каго свабода — тая ж папса. Яна можа быць, а можа й не быць, калі тэлевізар не ўключыць. І, бадай, ніхто гэтак пільна, як
— Вы займаліся
— Прафесійна — не. Граў у самадзейным аркестры народных інструментаў у Смаргоні. У 60 х, калі ўжо вучыўся ў Мінску, спрабаваў «стыляць» з сябрамі (адзін з іх — журналіст і пісьменнік Віктар Ледзенеў) у такім дваровым (тады паняцця «андэграўнд» не было) аркестрыку. Былі часы хрушчоўскай адлігі. На Цэнтральнай плошчы Мінска быў знесены помнік Сталіну, нам мроілася свабода. А значыць,
— Значыць, Ваш раман «Лабух», пра які было столькі спрэчак, узнік не на пустым месцы? Ён аўтабіяграфічны?
— У нейкім сэнсе. Як і толькі што скончаны раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» — пра Мінск
— У свой час Вы пісалі песні для «Песняроў», «Верасоў», «Сяброў». Шмат якія з іх — «Гуляць дык гуляць», «Караван», «Карнавал», «Музыка для ўсіх» — зрабіліся хітамі, якія і сёння гучаць на абшарах былога СССР. А для «Ляпісаў» нічога не напісалі?
— Не. Калі «Ляпісы» пачыналі, я ўжо песнямі амаль не займаўся. Усяму свой час. Але з іншага боку — ёсць «Машына часу». І да ўсяго можна вярнуцца. Хоць бы ў тэкстах…
Ад жыцця жыццё, як свечку ў храме,
Запалю, каб дагарэць не даць.
Што не даспяваў я з «Песнярамі» —
З «Ляпісамі» можна даспяваць.
У абдымку станем мы на Плошчы,
Дзе каменьчык кожны дарагі,
І высокі вецер запалошча