Вядучы перадачы Дзмітрый Лукша: «Ён напісаў гісторыю. Сваю. Тоны гістарычнай літаратуры давялося прасканаваць напярэдадні беларускім праваахоўнікам. У ці то галоўнага рэдактара, ці то звычайнага аферыста канфіскавалі больш за 5,5 тысяч кніг. Выданні былі надрукаваныя ў ЕС. І, паводле аператыўнікаў, не былі падмацаваныя ніякай неабходнай дакументацыяй.

Больш за тое, як заключылі эксперты, сярод падпольных выданняў зацясаліся не толькі слоўнікі, але і замалёўкі з прэтэнзіяй на экстрэмізм. У прыватнасці, маецца шмат свастык, а таксама крайне альтэрнатыўны погляд на Вялікую айчынную вайну. За кніжнай справай, якая перайшла ў крымінальную, сачыў Аляксандр Вярбіцкі»

«Чорныя хмары над часопісам Arche-Пачатак згусціліся яшчэ ў верасні. Тады галоўны рэдактар Валер Булгакаў, прэзентуючы кнігу „Саветызацыя Беларусі“ ў Гродна, чамусьці забыўся на неабходныя для гандлю накладныя. У выніку прадукцыю, крыху больш за 200 экзэмпляраў, супрацоўнікі падаткавай інспекцыі былі вымушаныя канфіскаваць. Пры гэтым самога Булгакава ўзнагародзілі буйным штрафам.

Супрацоўнік ДФР са схаваным тварам: Быў затрыманы, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Пасля скандалу Булгакаў адразу пакінуў кіраўнічае крэсла і перадаў лейцы кіравання свайму намесніку, зрэшты, адвесці цень ад часопіса не ўдалося.
Супрацоўнік ДФР: У сувязі з непрадстаўленнем своечасовым дакументаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці дадзенай установы, рух грашовых сродкаў па разліковым рахунку арганізацыі быў прыпынены.

Хутка высветлілася, што Arche-Пачатак па большай частцы існаваў на ахвяраванні. І ўсё б добра, але вывучыўшы інфармацыю пра мецэнатаў, рэвізоры КДК сутыкнуліся толькі з „мёртвымі душамі“.

Супрацоўнік ДФР: Прозвішчы і імёны ў асноўным былі прыдуманыя. Дадзеныя сродкі паступалі з ананімных крыніц, што забаронена законамі Рэспублікі Беларусь.
Праз нейкі час у КДК паступіла інфармацыя, што ў Беларусь з ЕС паступілі выданні з сумніўным зместам. Вылічыць, хто стаіць за такой творчасцю, праваахоўнікам цяжкасцей не склала. Імя рэдактара — Валер Булгакаў — значыцца на кожнай кнізе.

Супрацоўнік ДФР: У ходзе апрацоўкі дадзенай інфармацыі была вызначана, што дадзеная літаратура знаходзіцца ў Лагойскім раёне.

Адметна, што нон-фікшн знайшоў прытулак на дачы бацькоў сённяшняга рэдактара Arche-Пачатак Аляксандра Пашкевіча. У выніку рэйда з лазеннай прыбудовы было вывезена больш за 5,5 тысяч кніг, не падмацаваных ніякімі дакументамі. Прычым, спатрэбілася для гэтага тры мікрааўтобусы. Галоўны фігурант справы Булгакаў пазней растлумачыў, што кнігі былі выдадзеныя ў Літве і Польшчы. Па папярэдніх дадзеных, менавіта адтуль спансіравалася нелегальнае рамяство.

Прасканаваўшы гістарычныя замалёўкі, эксперты прыйшлі да высновы, што ў тамах знаходзяцца ілюстрацыі далёкія ад рэальнасці, там жа свастыка, скажоны погляд на гісторыю Вялікай айчыннай вайны. У прыватнасці, сцвярджаецца, што калабарацыянізм у ваенным ліхалецці быў ці не самай шырокай з’явай. Больш за тое, у прадмове да гэтай кнігі [„Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941- 1944“ Марка Бартушкі] прыводзіцца тэзіс, што ў СССР быў распрацаваны сакрэтны план „Граза“, які прадугледжваў нанясенне прэвентыўнага ўдара на Германію з Беластока і Львова, што лабіруе прамовы гітлераўцаў на Нюрнбергскім працэсе.

Дзёрзская прадукцыя, гэта больш 20 разнастайных загалоўкаў, ужо паступіла на паўторную экспертызу. Калі ўсё ж высветліцца, што кнігі прэтэндуюць на экстрэмізм, то іх літаратурнаму бацьку пагражае ўжо крымінальная гісторыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?