Кампанія «Гавары праўду!» звярнулася ў Мінаблвыканкам з ініцыятывай тэрмінова ўступіць у перамовы з прадстаўнікамі арганізацыі, якой выдзелена зямля пад будаўніцтва рэстарана «Бульбаш-хол» ва ўрочышчы Курапаты, і прапанаваць зваротны выкуп або іншы падобны ўчастак.

Раней Мінаблвыканкам выкарыстаў такую тактыку пры спрэчцы з «Макдональдсам», адзначаецца ў звароце.

На думку кіраўніцтва кампаніі, пабудаваныя ўжо памяшканні можна выкарыстаць для стварэння музея рэпрэсій і памяці рэпрэсаваных.

У Курапатах пахаваны ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Урочышча стала народным некропалем. Побач з ім пачалося будаўніцтва рэстарана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?