Асноўную частку максі-сінгла склалі новыя версіі кампазіцыі «Ihołki» з выдадзенага вясной альбому «Nie isnuje». Рэміксы на яе зрабілі мінскі бітмэйкер Deech і магілёўскі электронны праект Pryzma. А загалоўнай кампазіцыяй сінгла стаў адноўлены арыгінал.

«Падчас звядзення альбому мы ніяк не абмяжоўвалі творчую вольнасць Жэні Сухавея. У выніку ў „Ihołki“ ён магічным чынам ператварыў гітару ў арган — шмат хто нават потым не верыў нам. Адмыслова для сінгла мы папрасілі яго зрабіць гітарную версію і зараз усе маюць магчымасць пачуць песню ў пачатковым выглядзе», — распавёў бас-гітарыст Раман Жыгараў.

Але галоўнай разынкай дыска можна лічыць рэмікс на песню «Адзіноцтва», які зрабіў DJ Boston. Некалькі гадоў таму гэты беларускі прадусар і аранжавальнік пераехаў у Бразілію, але сувязь з радзімай не згубіў.

«Я пачуў пра Akute ад беларускіх знаёмых яшчэ на пачатку года.

Мяне ўсцешыла, што ў Беларусі з’явіліся актуальныя па гучанні беларускамоўныя рок-гурты, — кажа DJ Boston. — Я маю намер дапамагаць у прасоўванні беларускіх праектаў у Бразіліі,
таму з’явілася ідэя зрабіць рэмікс, які мог бы гучаць тут на дыскатэках і радыё. Днямі адбылася прэм’ера — водгукі выключна станоўчыя».
Дарэчы, «Ihołki» — першы рэліз, аздоблены прыхільнікамі гурту.
Пераможцам адмыслова абвешчанага конкурсу стала Надзея Зуй. Менавіта яе фота музыкі абралі для вокладкі, дзякуючы чаму яна бясплатна патрапіць на канцэрт 3 лістапада і сустрэнецца з імі.
Падчас вялікага сольнага канцэрта 3 лістападу ў клубе «Re:Public» можна будзе пачуць першыя намёткі зусім новага матэрыялу Akute.
Таксама гледачоў чакаюць найлепшыя песні з абодвух студыйных альбомаў і відэашэраг ад Сяргея Навіцкага, вядомага па супрацы з гуртом «Срэбнае вяселле».

Iholki (new version)

Iholki (Pryzma remix)

Iholki (Deech remix)

Adzinoctva (Dj Boston Radio Edit Mix)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?