Сённяшні канцэрт гурту «Ляпіс Трубяцкой», што пройдзе ў Вільні вечарам у Pramogu Arena, выклікаў вялікі ажыятаж у Беларусі, дзе канцэрты «Ляпісаў» забароненыя.
Білеты на цягнікі былі раскупленыя за тры тыдні да канцэрта. Рэшта яшчэ ўчора рушыла ў Вільню на аўтамабілях.
Так, па стане на раніцы суботы (10.30) чарга легкавых аўтамабіляў на ўезд у Катлоўцы складае 140 машын, у Каменным Логу, як паведамляе журналіст НН, чарга складае 180 аўто.
Аматары канцэрта паведамляюць, што ў гадзіну прапускаецца каля 15 легкавікоў.
Чарга ў Беняконях складае 40 машын, у Прывалцы Гродзенскага раёна — 50 машын.





