Экзіт-полаў ва Украіне праводзіцца шмат, рознымі кампаніямі, і іх вынікі звычайна супадаюць з дадзенымі падліку галасоў. Вось што паказалі сацыёлагі (сярэдняя арыфметычная шасці розных экзіт-полаў).

Партыя рэгіёнаў — 30%

«Бацькаўшчына» (кааліцыя Юліі Цімашэнкі) — 24%

«Удар» баксёра Клічко — 14%

Кампартыя — 12%

праванацыяналістычная «Свабода» — 12%.

Гэта азначае, што

разам урадавыя Партыя рэгіёнаў і Кампартыя набіраюць каля 42% галасоў, а тры апазіцыйныя спісы — 50%. Выбары паказалі, што Украіна застаецца праеўрапейскай. Уражвае высокі вынік крайне правай «Свабоды», што працягвае традыцыі ўкраінскага этнічнага нацыяналізму. У Галіччыне яна набрала большасць, а ў цэнтры стала заўважнай сілай. У Беларусі сілы з такімі поглядамі проста няма — «Свабода» займае пазіцыі, правейшыя, чым Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ у нас.

Гэта азначае, што тры апазіцыйныя спісы разам атрымаюць каля 120 месцаў па партыйных спісах супраць 105 у кааліцыі Партыі рэгіёнаў Януковіча й камуністаў. Аднак, як чакаецца, Рэгіёны і алігархі, што стаяць за імі, перамогуць у дзвюх трацінах мажарытарных акруг. Як і ў дэмакратычных краінах Захаду, сімпатыі электарату падзеленыя ва Украіне амаль пароўну між процілеглымі палітычнымі сіламі. Аднак калі тры гады таму Януковічу ўдалося абысці Цімашэнку, цяпер ківач хіснуўся ў поцілеглы бок.

Звярніце ўвагу, што сацапытанні ў нашых паўднёвых суседзяў ладзяцца свабодна, і розніца ў іх выніках між структурамі, блізкімі да канкуруючых палітычных сілаў, не перавышае 1–5%. Між у тым у Беларусі гэта ліцэнзаваны від дзейнасці, і легальныя экзіт-полы на мінулых выбарах праводзілі толькі лукашэнкаўскія структуры, што падрывае ўсякі давер да іх вынікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?