Авіякампанія «Ютэйр» (UTair Aviation) з 29 кастрычніка пачынае выконваць рэйсы Масква — Мінск — Масква ў Нацыянальны аэрапорт Мінск, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
Такім чынам, са сталічнага аэрапорта Мінск-1 больш не будуць ажыццяўляцца пасажырскія авіяперавозкі.

У прэс-службе растлумачылі, што Нацыянальны аэрапорт Мінск прапануе пасажырам шырокі спектр паслуг, а таксама забяспечвае стыкоўкі з іншымі міжнароднымі рэйсамі.

«Змены закранулі і тыпы паветранага судна: рэйсы „Ютэйр“ у беларускую сталіцу цяпер выконваюцца на самалёце Bombardier CRJ-200 у 50 месцаў у кампаноўцы эканамічнага і бізнэс-класа. У сувязі з гэтым час палёту скарацілася на 20 хвілін», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?