«Мы вітаем павышэнне Нацыянальным банкам Беларусі патрабаванняў да абавязковых рэзерваў у верасні і нядаўна зробленую ім заяву пра магчымае павышэнне стаўкі рэфінансавання найбліжэйшым часам», — адзначыў Хофман.

«Мы мяркуем, што Нацбанку Беларусі трэба неадкладна пачаць павышэнне працэнтных ставак па аперацыях цэнтральнага банка,

каб забяспечыць іх захаванне ўстойліва станоўчымі ў рэальным выражэнні, з тым каб забяспечыць абарону трымальнікаў укладаў у беларускіх рублях», — сказаў Хофман.

Ён адзначыў: місія МВФ таксама вітае намер урада збалансаваць бюджэт у 2012 і 2013 гадах, што адпавядае задачам стабілізацыі.

Нагадаем, Нацбанк не выключае павышэння стаўкі рэфінансавання найбліжэйшым часам.
«У кастрычніку мы прынялі рашэнне стаўку рэфінансавання не зніжаць і не павышаць», — паведаміла 18 кастрычніка журналістам кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова.

У той жа час яна адзначыла, што паводле вынікаў працы ў кастрычніку будзе прынята рашэнне, што рабіць са стаўкай у будучыні. «Не выключаю, што калі будзе неабходнасць узмацняць жорсткасць грашова-крэдытнай палітыкі, стаўку давядзецца павялічваць, каб не было дзесьці рэзкіх ваганняў», — сказала Ермакова.

Пры гэтым яна не думае, «што мы такія бесталковыя і будзем дрэнна працаваць». «Стаўка павінна быць на станоўчым узроўні ў адносінах да інфляцыі», — адзначыла яна.

Зараз стаўка рэфінансавання складае 30%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?