Пра тое, што асфальт кладуць проста ў лужыны, газеце «Intex-press» паведаміла чытачка. Яна пабачыла гэта ў Паўднёвым мікрараёне горада.

Па словах чытачкі, на яе заўвагу рамонтнікі адказалі. «Мы разумеем, што гэта глупства, але начальства сказала — трэба рабіць».

Ва УКРБП «Баранавічырамбуд», якая займаецца рамонтам гэтага ўчастка вуліцы, «Intex-press» паведамілі, што тэхналогія дазваляе ўкладваць асфальт у такое надвор'е.

Аднак прадстаўнік адной з дарожных арганізацый Баранавічаў у каментары выданню выказаў сумненні на гэты конт.

«Нарматывы, быць можа, і дазваляюць укладку асфальта ў такое надвор'е, але на практыцы падобнымі эксперыментамі займацца не варта.

Сёння ў горадзе, напрыклад, амаль на ўсіх участках, дзе праводзіцца замена дарожнага пакрыцця, праца стаіць — ніхто не рызыкуе займацца рамонтам у такое надвор'е. Бо аснова, на якую ўкладваецца асфальт, павінна быць сухой — гэта адно з найважнейшых патрабаванняў, каб атрымаць якаснае асфальтабетоннае пакрыццё»,
— адзначыў ён.

На думку спецыяліста, хутчэй за ўсё стан гэтай вуліцы настолькі абурыў аўтамабілістаў і адміністрацыю бліжэйшых крамаў, што дарожнікі, стаміўшыся ад скаргаў, махнулі рукой на якасць.

У Мінску зноў клалі асфальт у ваду – фотафакты
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?