У Бабруйску прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый правялі 29 кастрычніка акцыю памяці ахвяр палітычных рэпрэсій.
Як расказаў старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі АГП Віктар Бузінаеў, напярэдадні Дня памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у офісе партыі сабраліся лідары мясцовых дэмакратычных арганізацый, якія і вырашылі правесці 29 кастрычніка ўскладанне кветак да
«У выхадныя ўсе пайшлі ў цэрквы, кожны па сваёй веры. Адстаялі службы, падалі запіскі аб малітвах за рэпрэсаваных.Учора ж з раніцы і да самага вечара неслі кветкі і ставілі свечкі каля
Ён адзначыў, што сёлета людзі не ішлі з запаленымі свечкамі ад царквы да каменя, памятаючы пра тое, як у 2011 годзе міліцыя арыштоўвала людзей, якія ідуць з запаленымі свечкамі з храма.
Паводле слоў Віктара Бузінаева, вечарам 29 кастрычніка ў офісе партыі сабраліся прыкладна 70 чалавек, якія прыйшлі ўспомніць пра рэпрэсаваных.«Прыйшлі людзі, якія зусім не адносяцца ні да якіх партый і арганізацый. Расказалі пра сваіх сваякоў. Ініцыятары кананізацыі рэпрэсіраванага бабруйскага святара Паўла Сеўбу расказалі пра яго біяграфію, дзейнасць, ганенні за веру. Таксама гаварылі пра бабруйскіх пісьменнікаў Грахоўскага і Мікуліча, і было прапанавана назваць вуліцы ў Бабруйску іх імёнамі», — адзначыў лідар бабруйскай арганізацыі АГП.