Жонка кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына ўпершыню за пяцьдзесят дзён з’явілася на публіцы, аспрэчыўшы тым самым чуткі пра сваю магчымую цяжарнасць ці няміласць. AgenceFrance-Presse са спасылкай на СМІ Паўночнай Карэі перадае, што ў панядзелак Лі Соль Чжу разам з мужам пабывала на канцэрце і на футбольнай гульні ў Пхеньяне.
Лі Соль Чжу ўпершыню была прадстаўленая публіцы ў якасці жонкі паўночнакарэйскага лідара ў ліпені, а затым аж да пачатку верасня часта суправаджала мужа на афіцыйных мерапрыемствах і ў паездках па краіне.
Публічнасць Лі Соль Чжу стала адной з навінак паўночнакарэйскага грамадства пасля таго, як Кім Чэн Ын прыйшоў на змену свайму памерламу бацьку Кім Чэн Іру. Традыцыйна лідары КНДР ніяк не афішавалі сваё асабістае жыццё.
0
0
0
0
0
0