Учора апоўдні музычны калектыў прыляцеў у Нацыянальны аэрапорт Мінск без саліста, чым добра панерваваў прыхільнікаў, якія сабраліся ў аэрапорце. Аднак саліст Чад Кругер прыляцеў у нашу сталіцу вечарам таго ж дня.

На сустрэчы з журналістамі Чад Кругер распавёў, што да канцэрту плануе адпачыць і агледзець Мінск, бо ён ніколі не быў у Беларусі.

Nickelback утвораны ў 1995 годзе. Знакаміты саўндтрэкамі да 20 фільмаў (самы вядомы — «Hero» да «Чалавека-павука-2»), сінглам «How You Remind Me» з альбома 2003 года. Сваё канцэртнае турнэ Nickelback здзяйсняе ў падтрымку альбома «Here And Now», кампазіцыі з якога адначасова трапілі на першыя радкі хіт-парадаў Аўстраліі, Германіі, ЗША, Японіі і многіх іншых краін.

Канцэрт Nickelback пройдзе ў «Мінск-Арэне» 31 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?