У сераду 31 кастрычніка ў 18–00 на сядзібе БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3) у межах «Марафону салідарнасьці з беларускімі палітвязьнямі» адбудзецца прэзэнтацыя кнігі вершаў «Кенгір» найстарэйшай беларускай дзяячкі, пакутніцы ГУЛАГу, паэткі Надзеі Раманаўны Дземідовіч.

Надзея Дземідовіч — гэта жанчына вялікага сэрца і шчырай душы, якую не зламалі ні катаваньні, на сталінскія лагеры, ні пазьнейшая адзінота (ГУЛАГ пакінуў яе без уласнай сям’і). Яна сапраўдная хрысьціянка, усім даруе, і за ўсіх перажывае, але асабліва за «людзей сваёй душы», за шчырых беларусаў, якія зараз вымушаныя ўспадчваць яе пакутніцкі лёс. Сэнсам яе жыцьця стала сьведчаньне пра тое, што яна перажыла, каб гэта больш не паўтаралася. А найбольшае шчасьце для яе — бачыць і чуць беларускую моладзь.

Шчыра запрашаем!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру