Аляксандр Шамко

Аляксандр Шамко

Ігар Рачкоўскі, фота gpk.gov.by

Ігар Рачкоўскі, фота gpk.gov.by

Лукашэнка 31 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні. Ён прызначыў Шамко Аляксандра Ігаравіча міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Рыжанкоў Максім Уладзіміравіч (раней працаваў начальнікам упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта, сын першага беларускага міністра спорту Уладзіміра Рыжанкова), прызначаны памочнікам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўнёс у Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта кандыдатуру Рачкоўскага Ігара Анатольевіча для яго абрання першым віцэ-прэзідэнтам НАК Рэспублікі Беларусь.

Лукашэнка адзначыў, што Аляксандр Шамко чалавек у спорце не выпадковы. У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях ён курыраваў зборную каманду па пажарна-ратавальным спорце, якая чатыры разы станавілася чэмпіёнамі свету (найбольшая колькасць перамог прадстаўнікоў адной краіны ў гісторыі гэтага віду спорту).

Ігар Рачкоўскі [былы кіраўнік Памежнага камітэта звольнены пасля справы з плюшавымі мядзведзікамі — НН] зараз узначальвае Беларускую федэрацыю паруснага спорту, добра знаёмы з пытаннямі развіцця спорту вышэйшых дасягненняў.

Лукашэнка запатрабаваў ад зноў прызначаных без прамаруджанняў прыступіць да працы. Ужо сёння яны будуць прадстаўлены калектывам.

Дадзеныя кадравыя рашэнні былі прынятыя напярэдадні заўтрашняга пасяджэння Выканкама НАК, на якім будуць вырашаны ўсе асноўныя арганізацыйныя пытанні дзейнасці абноўленага Выканкама, вызначаны задачы віцэ-прэзідэнтаў і кожнага члена Выканкама.

У развіццё рашэнняў Алімпійскага сходу Выканкаму трэба будзе абмеркаваць і зацвердзіць найбольш актуальныя аспекты функцыянавання алімпійскага руху Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?