Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ атрымала дазвол на правядзенне ў Мінску традыцыйнага шэсця і мітынгу, прысвечанага дню памінання продкаў «Дзяды», у Лошыцкім яры, месцы пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік старшыні партыі Юрый Беленькі.

Паводле соваў намесніка старшыні партыі Юрася Беленькага,

збор удзельнікаў акцыі дазволены 4 лістапада каля Палаца культуры «Лошыцкі» з 12.00 да 12.30. «З 12.30 да 13.30 дазволена правядзенне шэсця па вуліцы Маякоўскага, без перашкоды пешаходнаму руху і руху транспарту, і мітынг у Лошыцкім яры з 13.30 да 15 гадзін».

Колькасць удзельнікаў акцыі — да 500 чалавек.

«На гэты раз нас асабліва не папярэджвалі пра выкананне правіл правядзення масавых мерапрыемстваў. Улады абмежаваліся толькі тым, што выказалі надзею, што мерапрыемства пройдзе ў межах закона», — адзначыў намеснік старшыні КХП-БНФ.

Лошыцкі яр — адно з дзевяці месцаў у сталіцы, дзе ў 1930–1940-я гады органы НКУС расстрэльвалі бязвінных людзей.
На месцы пакарання і пахавання ахвяр сталінізму ў 1995 годзе па ініцыятыве БНФ «Адраджэньне» і таварыства «Мартыралог Беларусі», якое дзейнічае пры Таварыстве беларускай мовы імя Францішка Скарыны, па праекце мастака Міколы Купавы быў устаноўлены драўляны крыж вышынёй 5 метраў. На папярочцы крыжа тэкст: «Ахвярам бальшавіцкага тэрору».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?