Раніцай на аўтастанцыі [Глыбоцкі раён] сустракаю сваю знаёмую Ірыну (імя зменена). Дзяўчына вывучылася на бухгалтара і адпрацоўвае размеркаванне ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве.

Што беларускі калгас — не рай, я ведаю. Але аповед Ірыны мяне ўразіў.

За бухгалтарскую працу, разам з надбаўкамі як маладому спецылісту, Ірыне плацяць каля мільёна рублёў у месяц. Сто дваццаць даляраў.

Палову гэтага мізэрнага заробку Ірына аддае на праезд, бо з горада да канторы калгаса далекавата.

Прыгадваю, што сёння субота. Пытаюся ў Ірыны, чаму яна едзе на працу. «Мы працуем шэсць дзён на тыдзень. А часам — адзін-два разы на месяц — адпраўляюць на працу ў нядзелю. Робім розныя падсобныя працы — фарбуем сцены на фермах, мыем трактары. За гэта не плацяць».

Восенню адміністрацыя калгаса падрыхтавала сюрпрыз для супрацоўнікаў — каля 30% заробку будуць выплачваць не грашыма, а чэкамі.

Іх можна атаварыць у вясковай краме раённай спажыўкааперацыі. Асартымент у краме бяднейшы, а кошты большыя, чым у горадзе.

У вас ёсць словы, каб гэта пракаментаваць? У мяне няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?