Цырымонія адкрыцця Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» адбудзецца ў Вялікай зале Палаца рэспублікі 2 лістапада, і арганізатары абяцаюць правесці мерапрыемства па канскіх стандартах.

Як паведамляе прэс-служба фестывалю,

на сцэну Палаца рэспублікі падымуцца беларускія і замежныя артысты Генадзь Гарбук, Анатоль Голуб, Вера Палякова, Вадзім Галыгін, Эмануіл Вітарган, Лінда Нігматуліна, Гоша Куцэнка,
які паднясе гасцям вечара падарунак — выступ са сваім гуртом, а таксама многія іншыя вядомыя людзі кінасферы. Адным з ганаровых гасцей фестывалю сёлета стане вядомы рэжысёр Карэн Шахназараў.

«У гэтым годзе гледачы змогуць убачыць стужкі — прызёры берлінскага і канскага кінафэстаў», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы фестывалю.

Усяго ў цырымоніі адкрыцця возьмуць удзел 150 зорак сусветнага кінематографа і сцэны.
Вядучымі цырымоніі адкрыцця стануць расійская акторка Кацярына Стрыжанава, беларускі рэжысёр і сцэнарыст Сяргей Кацьер і акцёр Дзяніс Паршын.

Квіткі на цырымонію закрыцця можна набыць у касах Палаца рэспублікі, на сайтах kvitki.by, ticket.pro. Кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 2 па 9 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?