Хоць раней сп. Ціханаў быў камуністам, гэтым разам ён балатаваўся ад Партыі рэгіёнаў у яе вотчыне, Данбасе. У адной з акругаў Луганскай вобласці ён упэўнена перамог з 61% галасоў. Агулам у краіне Партыя рэгіёнаў набірае 187 месцаў з 450. У «Бацькаўшчыны» Юліі Цімашэнкі 103 месцы. 40 атрымае Партыя баксёра Клічко (дарэчы, другім нумарам у ёй была пісьменніца з Львова Марыя Маціос, а трэцім — былы пасол у Беларусі і кіраўнік украінскай спецслужбы часоў Юшчанкі Налівайчанка). 37 у нацыяналістаў са «Свабоды» і 32 — у камуністаў. Астатнія месцы зоймуць незалежныя дэпутаты — гэта збольшага багатыя людзі й мэнэджары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?