Паўабаронца БАТЭ атрымаў траўму сцягна на трэніроўцы, што прайшла ў сераду на барысаўскім гарадскім стадыёне.
Паводле папярэдніх прагнозаў, аднаўленне гульца зойме каля двух месяцаў, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Нагадаем, што 7 лістапада ў матчы групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе ў гасцях з «Валенсіяй», а 20 лістапада ў Мінску з «Лілем».

БАТЭ перамог у дзвюх гульнях (19 верасня, «Ліль», 3:1; 2 кастрычніка, «Баварыя», 3:1) і прайграў 23 кастрычніка дома «Валенсіі» (0:3).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?