Рашэнне Алега Гайдукевіча памяняць пасаду начальніка Фрунзенскага РУУС Мінска на партбілет члена Ліберальна-дэмакратычнай партыі аўтаматычна адбілася на кадравай сітуацыі ў міліцыі.

Як стала вядома інтэрнэт-газеце Naviny.by, зараз Фрунзенскае РУУС узначальвае палкоўнік міліцыі Алег Коваль, які раней камандаваў Першамайскім РУУС. У сваю чаргу начальнікам Першамайскага РУУС прызначаны Андрэй Парашчук, які ў нядаўнім мінулым кіраваў Партызанскім РУУС сталіцы. Месца начальніка Партызанскага РУУС пакуль вакантнае.

Усе гэтыя прызначэнні характэрна для гэтага ўзроўню міліцэйскага начальства адбыліся ціха, без прыцягнення ўвагі грамадскасці.
«Звычайныя кадравыя рашэнні, якія адбываюцца штодня», — так адказалі ў МУС карэспандэнту, калі ён спрабаваў высветліць даты загадаў прызначэння на пасаду новых начальнікаў.

Начальнікі РУУС па прадстаўленні кіраўніцтва ГУУС Мінгарвыканкама прызначаюцца на пасаду загадам кіраўніка МУС.

Калі казаць пра больш маштабны ўзровень міліцэйскага кіраўніцтва, то зрухі чакаюцца і ў галаўным офісе МУС.

У кіраўніка ведамства павінен з’явіцца новы намеснік — камандуючы ўнутранымі войскамі. Афіцыйна гэтую пасаду працягвае займаць цёзка Алега Гайдукевіча — генерал-маёр Валерый Гайдукевіч. Генерала прызначылі «дэпутатам». Аднак па незразумелых прычынах пакуль няма ўказу Лукашэнкі аб вызваленні камандуючага ад займаемай пасады «у сувязі з пераходам на іншую працу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?