Прэм’ер пракаментаваў магчымасць вызвалення зняволеных Надзеі Талаконнікавай і Марыі Алёхінай, адказваючы на пытанне на сустрэчы з пераможцамі міжнародных алімпіядаў.
Пры гэтым Дзмітрый Мядзведзеў падкрэсліў, што ўдзельніцы
«Але ў турму я б іх саджаць не стаў, будучы суддзёй. Яны і так ужо пасядзелі, гэтыя дзяўчаты, і досыць», — сказаў прэм’ер-міністр Расіі.
Разам з тым Мядзведзеў адзначыў, што паўплываць на меру пакарання Алёхінай і Талаконнікавай могуць толькі судовыя органы і адвакаты.
Пазіцыя Мядзведзева адрозніваецца ад меркавання, раней выказанага прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, які ўхваліў дзеянні суда, паводле яго выразу, «заляпіць двушачку» Pussy Riot.
Надзея Талаконнікава, Марыя Алёхіна і Кацярына Самуцэвіч былі прысуджаныя ў жніўні да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле «хуліганства па матывах рэлігійнай нянавісці» за акцыю ў храме Хрыста Збаўцы «Багародзіца, Пуціна прагані». Пазней суд замяніў пакаранне Самуцэвіч на ўмоўнае.