Ліберальна-дэмакратычная партыя вітае і цалкам падтрымлівае рашэнне Мінгарвыканкама аб забароне продажу пладовых мацаваных він з 1 снежня 2012 года па 1 лютага 2013 года,
паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.

ЛДП мае намер накіраваць у Савет міністраў свае прапановы аб забароне вытворчасці і продажу пладовых мацаваных він на ўсёй тэрыторыі Беларусі. «Прадпрыемствы — вытворцы гэтай прадукцыі павінны ў кароткія тэрміны мадэрнізаваць і пераарыентаваць сваю вытворчасць на якасныя, натуральныя спіртныя напоі, якія адпавядаюць сусветным стандартам», — лічаць у партыі.

У ЛДП перакананыя, што «ўжыванне пладовых мацаваных він наносіць велізарны ўрон здароўю нацыі».

Ліберальна-дэмакратычная партыя надалей гатова супрацоўнічаць з усімі дзяржаўнымі органамі ўлады і кіравання, праваахоўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі, «якія змагаюцца супраць алкагалізацыі нашага народа». «Гэта агульная задача для ўсіх разумных сіл краіны», — лічаць у ЛДП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?