У кастрычніку гэтага года тэлекампанія «ВаенТВ» прэзентавала сімпатычны рэкламны ролік, зроблены на замову Міністэрства абароны. Ён заклікае да службы ў войску па кантракце. Сюжэт яго такі: вайскоўцы на вучэннях абслугоўваюць танк, засякаючы час.

Неўзабаве пасля прэзентацыі ролік знялі з сайта «ВаенТВ» і Ю-Туб. Што магло паслужыць прычынай выдалення роліка, які паспелі праглядзець тысячы чалавек? Сайт belarmy.by выказвае здагадку, што гэта адбылося таму, што рэкламісты, з якімі супрацоўнічала ВаенТВ, пазычылі ідэю роліка ў замежных вайскоўцаў. Сапраўды, «Наша Ніва» адшукала вельмі падобны ролік у Швецыі.

У інтэрнэце ён з’явіўся 5 год таму.

Падабенства дзвюх рэклам відавочнае да драбніц. У шведскім роліку ёсць і вожык, які абнюхвае берцы вайскоўца, і галубы, якія разлятаюцца ў бакі пры з’яўленні танка, і верталёт (у шведскай версіі — грузавы «Чынук»), і кубак з гарачым напоем, які салдаты даюць танкісту, пакуль абслугоўваюць танк.

Зрэшты, параўнайце самі — у Інтэрнэце захаваўся ролік «ВаенТВ»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?