Паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Калтовіч 2 лістапада на прэс-канферэнцыі.

Зараз у магазінах прадаецца больш за 1 млн. бутэлек шампанскага, да 50 найменняў навагодніх падарункаў ад 200 г да 2,5 кг коштам ад 20 тыс. да 200 тыс. рублёў.

На аптовых базах знаходзяцца прыблізна 530 тыс. бутэлек шампанскага і 1,35 т кандытарскіх вырабаў. Гэта на 10% перавышае леташнія запасы. Да канца года плануецца паставіць у гандлёвую сетку яшчэ 1 млн. 280 бутэлек шампанскага Мінскага завода пеністых він, а таксама 415 тыс. баулаў навагодніх падарункаў.

Паводле слоў Калтовіча, аб’яўлены конкурс на найлепшае афармленне аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання, вынікі якога плануецца падвесці з 26 па 30 снежня. Усяго да Новага года запланавана правесці больш як 2.000 мерапрыемстваў: 1.000 выстаў-продажу, 550 выстаў-дэгустацый, звыш 300 распродажаў нехарчовых тавараў са зніжэннем рознічных цэн, звыш 250 рэкламных акцый.

Як заявіў намеснік старшыні гарвыканкама, ва ўсіх рэстаранах і кафэ забяспечаны прыём замоў на правядзенне навагодніх мерапрыемстваў, прычым «попыт перавышае прапанову».
Кошт дзіцячых ранішнікаў складае ад 120 тыс. на чалавека, пераднавагодніх карпаратыўных мерапрыемстваў — ад 400 тыс., навагодняй ночы — ад 600 тыс. на чалавека з улікам забаўляльнай праграмы.

Прадугледжана змена рэжыму працы рознічнай гандлёвай сеткі. З 15 снежня па 7 студзеня для харчовых магазінаў заканчэнне працы запланавана не раней за 22.00, для нехарчовых — не раней за 21.00. Прадоўжаны рэжым працы будзе ў 990 харчовых магазінах і больш як у тысячы прамтаварных. 25 і 31 снежня і 7 студзеня для харчовых і нехарчовых аб’ектаў гандлю прадугледжаны рэжым працы звычайнага працоўнага дня. 1 студзеня для харчовых магазінаў — з 10.00 да 18.00, для нехарчовых — выхадны.

З 15 снежня па 1 студзеня пры наяўнасці замоў на правядзенне святочных мерапрыемстваў для аб’ектаў харчавання будзе ўстаноўлены рэжым працы без выхадных, рэстаранаў і кафэ — да 6.00, за выключэннем аб’ектаў у будынках з жылымі памяшканнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?