З 2 лістапада на аўтобусы Дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» устанаўлiваюцца наступныя тарыфы на міжгароднія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў за адзін кіламетр праезду:
1.1. на звычайных маршрутах:
у аўтобусах агульнага тыпу — у памеры 348 рублёў;
у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 358 рублёў;
1.2. на хуткасных маршрутах:
у аўтобусах агульнага тыпу — у памеры 450 рублёў;
у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 466 рублёў;
1.3. на дадатковых рэйсах:
у аўтобусах агульнага тыпу — у памеры 470 рублёў;
у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 484 рублі;
1.4. на экспрэсных маршрутах:
у аўтобусах агульнага тыпу — у памеры 522 рублі;
у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 540 рублёў.