У наш век Гугла і Вікіпедыі робіцца ўсё складаней уявіць сабе, што вартыя кінафільмы мінуўшчыны могуць апынуцца па-за ўвагай усюдыіснага і ўсёмагутнага калектыўнага інтэрнэт-розуму.

Між тым амаль выпадкова пашчасціла натрапіць менавіта на такую кінематаграфічную пэрліну —

невядомы перабудовачны фільм ад невядомага рэжысёра з невядомымі акторамі
(адзінае выключэнне — малады Аляксандр Лыкаў, які потым праславіўся ролямі ў серыялах і шэрагу кінафільмаў 2000-х, але цяпер нешта таксама знік), чорна-белы і з дрэнным гукам. У інтэрнэце няма ніводнай уцямнай рэцэнзіі — і пры гэтым фільм нагэтулькі якасна зроблены.

Пераважная большасць галівудскіх фільмаў, знятых раней за 80-я гады, ужо можна залічваць у катэгорыю рэтра. З савецкім і постсавецкім кіном яшчэ горш: некаторыя фільмы нават 90-х ужо гледзяцца смешна і іншапланетна: нагэтулькі з таго часу змянілася мысленне, нагэтулькі мы, пасталелыя ў постсавецкі час, ужо адарваныя ад савецкага светапогляду і культурнага кантэксту.

З «Пеклам» такога амаль не адчуваецца. Па пранізлівасці ён ні на каліва не саступае знакамітаму «Халоднаму лету пяцьдзясят трэцяга», а па пагружэнні ў тэму Гулага ён яго нават перамагае, робячыся гэткім кінематаграфічным аналагам «Калымскіх апавяданняў» Шаламава.

Абавязкова паглядзіце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?