Памежнікі і мытнікі сёння ў Віцебскай вобласці затрымалі найбуйнейшую за апошнія некалькі гадоў партыю кантрабандных цыгарэт, паведаміў памочнік начальніка Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебка.

У ходзе праверкі аператыўнай інфармацыі ў грузавым вагоне, адпраўленым у Полацка ў Даўгаўпілс, выявілі ўтоеныя ад мытнага афармлення цыгарэты. Тытунёвыя вырабы перавозіліся пад выглядам дроваў. На паддоне стаялі карабы з цыгарэтамі, а вакол яны былі акуратненька абкладзены дровамі. Па дакументах груз таксама праходзіў як дровы.

Цыгарэт там сотні тысяч пачкаў!

Па словах Дзяніса Глебкі, гэта найбуйнейшая партыя кантрабандных цыгарэт за апошнія два гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?