Другі з’езд лукашэнскаўскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» праходзіць 3 лістапада ў Малой зале Палаца Рэспублікі ў Мінску.
Сход праходзіць у малай зале Палацу Рэспублікі.
Пошта даверу ад суполкі Белай Русі ў Мінску.
Сярод дэлегатаў найбольшай папулярнасцю карыстаецца дэгустацыйны шапік Барысаўскага мясакамбіната.
Дзяўчаты у белых строях праводзілі рэгістрацыю дэлегатаў, а падчас з'езду частаваліся марозівам.
Фота на памяць.
Дэлегаты з'езду чытаюць дзяржаўную прэсу.
Кошык для пытанняў.
Арда.
Радзькоў за сталом на сцэне.
Грае дзяржаўны гімн.
Узначальвае «Белую Русь» першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў.
Дэлегаты сустракалі выступы апладысментамі.
Выступ Радзькова.
Вольных месцаў было мала.
Мандат
Рыхтуюць абедзенны фуршэт для дэлегатаў.
За кулісамі з'езду.
Чэша патыліцу Аляксей Хлястоў.
Нямала стэндзістак змабілізавалі на з'езд.
Радзькова віншуе дэпутат Гумінскі.
Заспяшаўся дэлегат з фуршэту.
У сталіцы з’ехаліся прыкладна 400 дэлегатаў з усёй краіны. У іх планах — падвесці вынікі працы за 2007–2012 гады, а таксама прыняць новую рэдакцыю статута і праграму. Пытанне аб пераўтварэнні «Белай Русі» у палітычную партыю ў парадак дня з’езда не ўключана.
«Сярод дэлегатаў найбольшай папулярнасцю карыстаецца дэгустацыйны шапік Барысаўскага мясакамбіната. А жанчыны часцей падыходзяць да прылаўках з марожаным і «Слодычам»», —адзначае карэспандэнт «Нашай Нівы».
«Белая Русь» аб'ядноўвае чыноўнікаў, ідэалагічных работнікаў, «прадстаўнікоў працоўных калектываў». Яна будуецца па тым самым прынцыпе, што кіраўнічыя партыі ва ўсіх таталітарных і аўтарытарных дзяржавах.Удзел у такім аб'яднанні — неабходная ўмова для кар'еры чыноўнікаў.
Аднак аб'яднанне не мае статусу партыі, бо партыі не маюць значэння ў сістэме адзінаасобнай улады. Таму «Белая Русь» існуе яе бы на будучыню — на выпадак, калі сістэму трэ будзе перабудаваць на ўзор кіраванай, дэкаратыўнай дэмакратыі.
Узначальвае «Белую Русь» першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў.